# started 2014-08-16T12:41:15Z "Гуманіта́рныя наву́кі — навукі, што маюць дачыненьне да чалавецтва, грамадзкага быцьця і сьвядомасьці."@be . "Разбо́р шля́хты — комплекс мерапрыемстваў, праведзеных уладамі Расейскай імпэрыі па вэрыфікацыі і скарачэньні шляхецкага стану былога Вялікага Княства Літоўскага."@be . "Гісто́рыя (ад грэц. ιστορία — расказ пра мінулае, пра пазнанае) — комплекс грамадзкіх навук, што вывучае мінулае чалавецтва. Гэта агульны тэрмін, які адносіцца да мінулых падзеяў, а таксама ў ягонае азначэньне ўваходзіць выкрыцьцё, збор, арганізацыю і прадстаўленьне інфармацыі аб гэтых падзеях. Гэты панятак уключае касьмічную, геалягічную і арганічную гісторыі, але часьцяком у агульным маецца на ўвазе гісторыя чалавецтва."@be . "Зямя́не, Зямля́не, (па-польску: ziemianie ад ziemia — зямля) — катэгорыя ваенна-служылага насельніцтва ВКЛ, саслоўе пры фэадальным стане.1) У XV – XVI стагодзьдзях назва зямяне пашырылася сярод маламаёмаснага баярства ў заходніх землях ВКЛ, што тлумачыцца ўжываньнем польскай тэрміналёгіі і перасяленьнем пэўнай часткі польскай шляхты ў ВКЛ. Попіс войска ВКЛ 1528 году дакладна адрозьнівае пошты (ваенныя атрады) баярскія ад зямянскіх."@be . "Набіліта́цыя, (ад лац. nobilitas — знаць) — наданьне шляхецтва асобе простага стану.У Заходняй Эўропе вядома з 13 ст., у ВКЛ — з часоў Вялікага князя Вітаўта (1392—1430). Вядомы акт набілітацыі ў 1436 годзе польскім Каралём Уладзіславам III ліцьвіна Івана Слушкі з наданьнем яму гербу «Волга» (у далейшым род Слушкаў карыстаўся гербам «Астоя»).З пачатку 16 ст. набілітацыі ў ВКЛ сталі звычайнаю зьяваю."@be . "Грама́дзкія арганіза́цыі — дабраахвотныя аб’яднаньні асобаў, утвораныя дзеля рэалізацыі актыўнасьці і задавальненьня агульных інтарэсаў."@be . "Дзяржа́ва – арганізацыя палітычнай улады грамадзтва, што займае пэўную тэрыторыю, мае ўласную сыстэму кіраваньня, а таксама валодае ўнутраным і вонкавым сувэрэнітэтам. На цяперашні момант уся сухапутная частка плянэты Зямля, за выняткам Антарктыды, падзеленая паміж прыкладна 200 дзяржавамі. Дзяржава ёсьць палітычнай арганізацыяй з цэнтралізаваным урадам, які падтрымлівае манаполію на законнае прымяненьне сілы ў межах пэўнай тэрыторыі."@be . "Галоўная старонка be:de:en:es:fr:it:lt:lv:nl:pl:pt:ru:sv:uk:Шаблён:Noexternallanglinks"@be . "Згуртава́ньне Белару́скай Шля́хты (ЗБШ) — грамадзка-патрыятычная і навукова-культурная добраахвотная арганізацыя асобаў шляхецкага стану. Існуе з 1988 году, юрыдычна заснаваная 1 лістапада 1992 году на 1-м (Устаноўчым) Сойме ў Менску. Найстарэйшае ва Ўсходняй Эўропе і на постсавецкай прасторы аб’яднаньне дваранаў. Вышэйшы ворган — Сойм, паміж соймамі — Найвышэйшая Рада. Выканаўчыя ворганы: Галоўны сакратарыят і сакратарыяты на месцах. Мае тэрытарыяльныя філіі, кіруючы ворган — соймік."@be . "8 верасьня — 251-ы дзень году (252-і ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 114 дзён."@be . "Рэспу́бліка А́ўстрыя, А́ўстрыя (па-нямецку: Republik Österreich, Österreich Аўдыё De-Österreich.ogg ) — краіна ў Цэнтральнай Эўропе. Мяжуе зь Нямеччынай і Чэхіяй на поўначы, Славаччынай і Вугоршчынай на ўсходзе, Славеніяй і Італіяй на поўдні, Швайцарыяй і Ліхтэнштайнам на захадзе."@be . "7 ліпеня — 188-ы дзень году (189-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 177 дзён."@be . "Я́нка Купа́ла (сапр. — Іва́н Даміні́кавіч Луцэ́віч; 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882; в. Вязынка, цяпер Маладэчанскі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 28 чэрвеня 1942) — клясык беларускае літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, заснавальнік (разам зь Я.Коласам) новае беларускае літаратуры і беларускае літаратурнае мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН Беларусі і АН Украіны (1929)."@be . "28 чэрвеня — 179-ы дзень году (180-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 186 дзён."@be . "3 лістапада — 307-ы дзень году (308-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 58 дзён."@be . "13 жніўня — 225-ы дзень году (226-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 140 дзён."@be . "Бе́расьце — горад у Беларусі, на рацэ Заходні Буг пры ўтоку ў яго ракі Мухавец. Адміністрацыйны цэнтар Берасьцейскай вобласьці і Берасьцейскага раёну. Плошча 145,27 км². Насельніцтва 330 947 чал. (2014). Знаходзіцца за 349 км ад Менску. Вузел аўтамабільных і чыгуначных кірункаў на Варшаву, Менск, Лунінец, Ковель, Беласток. Канцавы порт на Дняпроўска-Бужанскім канале. Аэрапорт.Берасьце — даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну — Берасьцейскага павету."@be . "25 ліпеня — 206-ы дзень году (207-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 159 дзён."@be . "26 лістапада — 330-ы дзень году (331-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 35 дзён."@be . "19 чэрвеня — 170-ы дзень году (171-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 195 дзён."@be . "Го́мель — горад у Беларусі, на рацэ Сож. Адміністрацыйны цэнтар гарсавету, раёну і вобласьці. Насельніцтва амаль 522 тыс. чал. (2014), другі колькасьцю насельніцтва ў краіне. Знаходзіцца за 301 км ад Менску, непадалёк ад граніцы з Украінай. Чыгуначны вузел з кірункамі на Жлобін, Калінкавічы, Бабруйск, Чарнігаў. Порт на Сажы. Аэрапорт (пагранічны пункт пропуску).Гомель — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Рэчышчыны (Панізоўя), колішні цэнтар абароны на паўднёвым усходзе дзяржавы."@be . "22 чэрвеня — 173-і дзень году (174-ы ў высакосным годзе) паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 192 дні."@be . "Магілёў — горад у Беларусі, на рацэ Дняпро пры ўтоку ў яе рэчкі Дубравенка. Адміністрацыйны цэнтар Магілёўскай вобласьці і Магілёўскага раёну. Плошча 110,5 км². Насельніцтва 370 712 чал. (2014) , трэці колькасьцю насельніцтва горад краіны пасьля Менску і Гомелю, і ледзь наперадзе Віцебску. Знаходзіцца за 201 км ад Менску."@be . "А — Б — В — Г — Д — Е — З — І — К — Л — М — Н — П — Р — С — Т — У — Ў — Ф — Х — Ц — Ч — Ш — Э — Я"@be . "Я нарадзіўся тут — беларускі супольны музычны праект, запісаны ў 2000 годзе."@be . "Сто́лін — места ў Беларусі, на рацэ Гарынь. Адміністрацыйны цэнтар Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 12,4 тыс. чал. (2009). Знаходзіцца за 245 км на ўсход ад Берасьця, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь (лінія Лунінец — Сарны). Аўтамабільныя дарогі на Пінск і Давыд-Гарадок."@be . "Ві́цебск — места ў Беларусі, на рацэ Дзьвіна пры ўтоку ў яе рэчак Віцьба і Лучоса. Адміністрацыйны цэнтар Віцебскага гарсавету, раёну і вобласьці. Плошча 96,73 км². Насельніцтва 370 645 чал. (2014). Знаходзіцца за 300 км ад Менску, непадалёк ад граніцы з Расеяй. Вузел чыгунак на Маскву, Санкт-Пецярбург, Воршу, Полацак і аўтамабільных дарог. Аэрапорт (пункт пропуску празь дзяржаўную граніцу), рачны порт.Віцебск — даўняе магдэбурскае места, адно з найбольш старажытных у Беларусі."@be . "Во́рша — места ў Беларусі, у вярхоўі Дняпра пры ўтоку ў яго рэчкі Аршыца. Адміністрацыйны цэнтар Аршанскага гарсавету і раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 122,2 тыс. чал. (2009). Знаходзіцца за 93 км ад Віцебску. Вузел чыгунак (лініі на Менск, Магілёў, Крычаў, Смаленск, Віцебск, Лепель) і аўтамабільных дарог.Ворша — даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Віцебшчыны)."@be .